фармацыя карэнных лісцевых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае вольха чорная. На Беларусі займаюць 646,7 тыс.га (8,2 % агульнай пл. лясоў). Найб. буйныя масівы Ч.л. на Палессі, у Бярэзінскім біясферным запаведніку, Белавежскай і Налібоцкай пушчах. Растуць на нізінных балотах з глебамі ад перагнойна-глеевых да глыбокіх тарфяных. У падлеску пераважаюць крушына ломкая, рабіна, парэчкі чорныя і каласковая, вярба попельная, ляшчына, маліна, каліна і інш. Вылучаюць асн. тыпы Ч.Л.: вятроўнікавы, асаковы, крапіўны, папарацевы, кіслічны, сніткавы, балотна-папарацевы, вербняковы, касачовы. Большасць тыпаў Ч.л. вызначаюцца высокай прадукцыйнасцю, даюць драўніну для фанернай і мэблевай вытв-сці, піламатэрыялы. Маюць водарэгулявальнае значэнне, умацоўваюць берагі рэк і азёр.